Гiсторыя беларускай графікі

Роля мовы

Começar. É Gratuito
ou inscrever-se com seu endereço de e-mail
Гiсторыя беларускай графікі por Mind Map: Гiсторыя беларускай графікі

1. У гісторыі беларускага пісьменства вядомыя наступныя графічныя сістэмы:

1.1. кірылічная (кірыліца )

1.2. лацінская (лацініца )

1.3. арабская (кітабы)

2. Кірыліца на землях усходніх славян

2.1. На землі ўсходніх славян кірыліца прыйшла ў канцы Х – пачатку ХІ ст. з прыняццем хрысціянства (988 г. – Кіеў, 992 г. – Полацк, 1005 г. – Тураў). Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірылічным алфавітам, які ўключаў 43 літары. Да ХVІ ст. кірылічнае пісьмо было толькі рукапісным.

3. Пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян

3.1. У ХVІ ст. (1517 г.) Ф. Скарынам быў пакладзены пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. З гэтага часу пачынаюць выкарыстоўвацца рукапісныя і друкаваныя літары.

4. Што такое графіка?

4.1. Графіка – сукупнасць сродкаў пісьма, якія выкарыстоўваюцца для фіксацыі мовы. Графікай таксама называюць раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі і суадносіны паміж літарамі і гукамі, а таксама абрысы літар, знакаў.

5. Арабскае пісьмо на беларускай мове

5.1. Разам з тым, у ХVІ ст. кнігі на беларускай мове пісаліся і арабскім пісьмом. Яны ствараліся татарамі, што пасяліліся на Беларусі ў ХІІ- ХV стст. і паступова забыліся на татарскую мову, але ведалі беларускую і выкарыстоўвалі арабскае пісьмо. Свяшчэнныя кнігі беларускіх татараў – “кітабы” – вельмі дакладна адлюстроўвалі фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці тагачаснай беларускай мовы, нашмат паслядоўней, чым нават тагачасныя помнікі пісьменства, напісаныя на кірыліцы.

6. Асноўнымі сродкамі графічнай сістэмы беларускай мовы з’яўляюцца літары.

7. Новая лацінская графіка

7.1. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову у справаводстве афіцыйнай становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Такім чынам, побач з кірыліцай з канца ХVІІ ст. на Беларусі ўжываецца лацінская графіка ў польскім яе варыянце. Беларускія пісьменнікі, што стаялі ля вытокаў новай (нацыянальнай) літаратурнай мовы – В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, пісалі свае творы лацінскімі літарамі.

8. Рэформы у беларускай графіцы

8.1. Дзве графічныя сістэмы – лацінка і кірыліца – выкарыстоўваліся да самага пачатку ХХ ст. Аднак традыцыйная кірыліца да гэтага часу моцна змянілася. Загадам Пятра І ў 1708 г. была праведзена рэформа кірылічнага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. З узорамі літар грамадзянскага алфавіта, якія на той час ужо ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, пазнаёміў Пятра І беларус Ілья Капіевіч – манах, асветнік, кнігавыдавец. У выніку рэформы графікі былі выкінуты некаторыя літары (юсы, амега, ксі, псі і інш.), спрошчаны знешні выгляд літар, якія па форме набліжаны да лацінкі, прынятыя і лацінскія назвы літар (а, бэ, вэ) замест кірылаўскіх (азъ, буки, веди). У рускім алфавіце было ўведзена некалькі новых літар: э (узаконена Пятром І), літара й (зацверджана ў 1735 г. Расійскай Акадэміяй навук (у беларускіх тэкстах яна выкарыстоўвалася з ХVІ ст.), і літара ё, якую ўвёў у 1797 г. пісьменнік М. Карамзін (замест спалучэння іо)

9. Беларуская графіка у канцы ХІХ – пачатку ХХ стст

9.1. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. у беларускай графіцы сталі ўжывацца літары дз, дж, спалучэнні шч (на месцы щ), ц (на месцы [т’]) ё, і, ў, раздзяляльны знак – апостраф (’). Былі выдаленыя з беларускага пісьма літары ѣ (яць), и, щ, ъ. Такім чынам, на пачатку ХХ ст. у практыцы кнігадрукавання на аснове грамадзянскага шрыфту склалася ўласная графічная сістэма, якая захавалася да нашых дзён.